Новости Молодечно и Молодечненского района

Как стать приемными родителями

  • 2017-10-16 08:50:12
  • Соб. инф.

На сёння ў нашым раёне дзейнічае 30 прыёмных сем’яў, у якіх выхоўваецца 65 дзяцей. Акрамя гэтага, па сямёра дзяцей жывуць у двух дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Прыёмная сям’я з’яўляецца адной з форм уладкавання як дзяцей-сірот, так і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Той, хто жадае ўзяць дзіця на выхаванне ў прыёмную сям’ю, можа  звярнуцца з адпаведнай заявай у органы апекі. Да яе неабходна прыкласці пашпарт, медыцынскае заключэнне аб стане здароўя, дакумент на займаемае памяшканне. Той, хто працуе, павінен прадставіць даведку аб даходах за год, што папярэднічае стварэнню прыёмнай сям’і. Для тых, хто знаходзіцца ў шлюбе, неабходна прынесці копію пасведчання аб заключэнні шлюбу. Акрамя таго, патрабуецца згода паўналетніх членаў сям’і асобы, якая хоча ўзяць на выхаванне дзіця.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (сектар выхаваўчай і сацыяльнай работы) па адрасе: вул. Маркава, 14, тэл. 54-41-64.

Таксама інфармацыю аб уладкаванні дзяцей у прыёмныя сем’і можна атрымаць у ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Маладзечанскага раёна» па адрасе: вул. Ясінскага, 25, тэл. 74-67-68.