Па тлумачэнні мы звярнуліся ў ААТ «Мінаблаўтатранс» філіял «Аўтобусны парк № 4». Намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках Віктар Руткоўскі заўважыў, што згодна з правіламі аўтамабільных пасажырскіх перавозак, неабходна набыць білет да наступнага прыпынку, каб не дапусціць канфліктнай сітуацыі з кандуктарам і кантралёрам. Для зручнага і аператыўнага разліку пасажырам рэкамендуецца мець дробныя купюры, а таксама капейкі.
Кандуктар абілечвае вялікую колькасць людзей, таму яму цяжка прадугледзець наяўнасць разменнай манеты ў дастатковай колькасці. Адлучыцца з рабочага месца для размену грошай ён не можа. Як варыянт — можна размяняць буйную купюру ў іншых пасажыраў.