Новости Молодечно и Молодечненского района

Хто на вуліцы Савецкай жыве?

  • 2019-11-09 03:34:28
  • Анжаліка Крупянькова

У аграгарадку Палачаны, як і ў многіх іншых населеных пунктах раёна, з савецкіх часоў захаваліся назвы вуліц. Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі мы прайшліся па іх разам са старшынёй Палачанскага сельскага Савета дэпутатаў Анастасіяй Іода. Завіталі ў некаторыя дамы і распыталі гаспадароў, як ім жылося ў часы, калі 7 лістапада на кожным доме віселі чырвоныя сцягі, у Маладзечне праходзілі дэманстрацыі працоўных, а з радыёкропак гучала: «И Ленин такой молодой, и юный Октябрь впереди…».

На Савецкай памятаюць Юльяна Кашэўскага

Савецкая – цэнтральная вуліца ў Палачанах, яе даўжыня каля чатырох кіламетраў, на ёй 186 дамоў. Для Анастасіі, дарэчы, яна родная. Старшыня сельскага Савета расказвае, што паспела яшчэ пабыць піянеркай, а вось пакуль дарасла да камсамола, гэтай арганізацыі не стала. Мая спадарожніца прыгадвае, што на Савецкай жыў адзін з самых знакамітых яе землякоў — былы старшыня мясцовага калгаса Юльян Кашэўскі. На жаль, ён рана пайшоў з жыцця, у 59 гадоў, Анастасія яго не застала, аднак чула пра яго шмат добрага. Менавіта пры ім калгас, які спачатку насіў імя Янкі Купалы, затым называўся «50 год Кастрычніка», стаў адным з самых моцных у раёне, грымеў на ўсю вобласць і нават краіну. За высокія дасягненні Кашэўскі быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

— Раскажыце, якім быў ваш тата? – пытаюся ў яго малодшай дачкі Веры Бажко, якая жыве ў бацькоўскім доме па Савецкай, працуе вядучым эканамістам у СУП «ЯхімоўшчынаАгра».

— Ён быў вельмі прыгожы — высокі, падцягнуты. Любіў ваенную форму насіць, вайну прайшоў, меў медалі «За вызваленне Варшавы», «За адвагу». 9 Мая, 7 Лістапада для яго былі вялікімі святамі. Любіў ваенныя песні, сам іншы раз спяваў «На позицию девушка провожала бойца…». У 1953-м з Маладзечанскага абкама партыі тату накіравалі ў Палачаны паднімаць калгас...

Поўнасцю матэрыял у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 6 лістапада.