У раёне разгарнуліся палявыя работы. Вядуцца яны і ў ваколіцах вёскі Дубрава.
З Анатоліем Смільгінем мы сустрэліся на мехдвары. Механізатар вярнуўся з аднаго поля, каб агледзець тэхніку і адправіцца рыхтаваць глебу пасеву на другім.
– Працую ў сельскай гаспадарцы больш за чвэрць стагоддзя, – расказаў хлебароб. – За гэты час асвоіў розную тэхніку. Цяпер кірую энерганасычаным «Беларусам» магутнасцю 364 конскія сілы. Гэта пасяўная не першая для мяне, таму з работай спраўляюся.
Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО