У склад дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў. Маладзечанцы, як і ўсе жыхары Беларусі, ушанавалі памяць тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны цаной свайго жыцця абараняў Радзіму, ратаваў свет ад фашызму.
Мы спыталі маладых удзельнікаў дэлегацыі з нашага раёна, што значыць для іх сустракаць Дзень Незалежнасці ў такім знакавым месцы.
Лідзія РУСАКЕВІЧ:
-- Комплекс «Курган Славы» дарагі кожнаму беларусу як напамін пра подзвіг гераічнага пакалення, адзін з сімвалаў вызвалення Беларусі. Знаходзіцца тут менавіта 3 ліпеня ганарова і хвалююча. Неабходна памятаць кожнага, дзякуючы каму сёння мы жывём у незалежнай краіне.
Валянцін РЖАЧЫЦКІ:
-- Тут неверагодная атмасфера! Быў тут шмат разоў і заўсёды адчуваў гонар за тое, што гістарычная памяць у нашай краіне беражліва захоўваецца. Вялікія эмоцыі выклікае галоўнае свята нашай роднай Беларусі!
Аліна ГУРШТЫНОВІЧ:
-- Сёння ў мемарыяльным комплексе адбываецца важная для мяне і ўсёй краіны падзея. Ганарова быць сведкам гэтага, непасрэдна слухаць віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эмоцый шмат. Памяць пра гэты дзень застанецца ў мяне надоўга.
Аляксандр ЛАВОР:
-- Незалежнасць важная для нашай краіны, важная для будучыні беларускага народа. Сустракаць Дзень Незалежнасці на Кургане Славы вельмі сімвалічна. Знаходзячыся тут, адчуваю гонар за тое, што прадстаўнікі маёй сям’і вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сучасная моладзь павінна быць вартая подзвігу франтавікоў і партызан.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.