У такой прыемнай сітуацыі апынулася работніца Маладзечанскага лясгаса Лілія КАСЦЮКЕВІЧ. Было гэта ў Маркаве ў час правядзення Велікоднага карагода «Лука».
– Карагод вельмі спадабаўся, – расказала жанчына. Маркаўцы малайцы, што ладзяць гэты абрад. І народныя касцюмы яны апранаюць прыгожыя, і спяваюць цудоўна. У іншых вёсках такіх звычак няма.
Двухгадовая Кіра, унучка Ліліі Касцюкевіч, таксама была ў захапленні. Дзяўчынка ўважліва назірала за дзеяннем. Яна была гатова далучыцца да карагода. Увогуле, для дзяцей такія абрады з’яўляюцца акном у прыгожы, насычаны, цікавы свет народных традыцый.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ