Новости Молодечно и Молодечненского района

Дзень яднання: дзве сястры – Беларусь і Расія

  • 2018-04-02 06:01:03
  • Ірына Рабушка



Многае ўжо зроблена, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца гандаль, супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, ідзе работа над навуковымі і інавацыйнымі праектамі. І ўсё дзеля агульнай галоўнай мэты – павышэння дабрабыту і ўзроўню жыцця грамадзян абедзвюх краін.

Нашы народы звязваюць шматвяковыя сувязі, кроўная і духоўная еднасць, агульныя выпрабаванні і перамогі. Адметную дату ў гісторыі дзвюх брацкіх дзяржаў шануюць і на Маладзечаншчыне. З гэтай нагоды адбылося святочнае пасяджэнне ў народным клубным аб’яднанні «Адпачынак» Палаца культуры. У яго складзе таксама ёсць расіяне – Валянціна Храмцова, Людміла Ціхамірава, Уладзімір Маркелаў і інш. Пэўная частка іх жыцця звязана з Расіяй, але яны прыкіпелі ўжо сэрцам і да Беларусі, якая стала для іх родным домам.

«Адпачынак» — адзін з самых маштабных творчых калектываў на Маладзечаншчыне. Гэта сапраўдная дружная сям’я, і спяваюць у ёй, як заўважае кіраўнік хору Людміла Пагарэлава, на розных мовах. Сярод любімых рускамоўных твораў — «Горят костры далекие», а беларускамоўных — «Родная хата». Нездарма гавораць, што мастацтва не мае межаў. Самадзейныя артысты з цікавасцю вандруюць па творчых старонках розных краін.

Далучыліся да Дня яднання Беларусі і Расіі ўдзельнікі народнай студыі выяўленчага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры, якія арганізавалі тэматычную выстаўку «Прыгажосць жыцця».

Варта заўважыць, што маладзечанскі край з’яўляецца родным домам для многіх расіян. Ужо каторы год плённа працуе гарадское аддзяленне рэспубліканскага аб’яднання «Русское общество».
Прыемным падарункам для маладзечанцаў стаў канцэрт акадэмічнага Паўднёвага рускага народнага хору Архангельска, які прайшоў 3 красавіка ў вялікай зале Палаца культуры.
Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.