— Творчы, культурны і спартыўны капітал у Чысці ствараюць многія сем’і, у тым ліку Сальнікі, Мятліцкія, Панцюховы, — гаворыць Павел Юр’евіч. — Яны выхоўваюць таленавітых спартсменаў і музыкантаў, усяляюць моладзі ўпэўненасць у сваіх сілах, прымаюць самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пасёлка.
Дынастыі прафесіяналаў даказваюць: каб дасягнуць поспехаў, неабавязкова адпраўляцца ў вялікія гарады або шукаць шчасця за мяжой. Для гэтага трэба любіць сваю справу, паважаць людзей, быць адданымі выбранай прафесіі. А ўмовы для раскрыцця талентаў у пасёлку створаны. Так, на базе мясцовай сярэдняй школы працуе шматпрофільны спартыўны комплекс, творчыя здольнасці юных і дарослых жыхароў Чысці развіваюць спецыялісты Дома культуры, праславіліся сваімі дасягненнямі выхаванцы Чысцінскай дзіцячай школы мастацтваў.
— Сёння Чысць – адзін з культурных цэнтраў Мінскай вобласці, — адзначыў дырэктар дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі «Сакавінка» Валерый Сальнік. — Калі наша сям’я сюды пераехала, пасёлак бурна развіваўся, для творчых людзей адкрываліся шырокія магчымасці. Трэба было знаёміць жыхароў з высокімі ўзорамі музычнай творчасці, прапагандаваць беларускую музыку, прывіваць землякам добры густ.
З гэтымі задачамі Валерый Паўлавіч, яго жонка, выкладчыца фартэпіяна Ірына Мяфо-
дзьеўна, і дачка Вераніка, салістка аркестра народных інструментаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «XXI стагоддзе», спраўляюцца выдатна. Дзякуючы ім Чысцінская дзіцячая школа мастацтваў стала адной з лепшых у цэнтральным рэгіёне Беларусі. У ёй займаюцца каля 160 дзяцей, створана харэаграфічнае аддзяленне. У хуткім часе з’явіцца клас выяўленчага мастацтва. Юныя жыхары пасёлка ўдзячныя педагогам за цеплыню, неабыякавасць, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу.
Для галоўнага трэнера футбольнага клуба «Чысць» Дзяніса Мятліцкага гэты год запомніцца выхадам каманды ў першую лігу. Такім чынам, пасёлак стаў сапраўднай футбольнай сталіцай Маладзечаншчыны.
— Поспех стаў магчымы, у тым ліку, дзякуючы бацьку, дырэктару клуба Мікалаю Рыгоравічу і капітану каманды брату Мікіту, — падкрэсліў Дзяніс Мятліцкі. – Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС наша
сям’я пераехала ў Чысць з Гомельскай вобласці. Пасёлак стаў для нас родным. Палюбілі яго ўсёй душой. Вельмі прыемна працаваць з моладдзю, рыхтаваць вядучым беларускім футбалістам дастойную змену.
Дынастыя Панцюховых вядомая далёка за межамі Беларусі. Яе заснавальнік, таленавіты трэнер Міхаіл Андрэевіч, падрыхтаваў нямала чэмпіёнаў Еўропы і свету па тайландскім боксе, ушу і кікбок-
сінгу. Справу бацькі цяпер працягваюць сыны Сяргей і Аляксандр.
— З пасёлкам звязана ўсё самае лепшае ў маім жыцці. Тут працаваў бацька. Менавіта ён прывіў землякам любоў да ўсходніх адзінаборстваў, навучыў іх перамагаць. У Чысці пачыналі трэніравацца многія выдатныя спартсмены. Яны і цяпер частыя госці. Першыя навыкі рукапашнага бою
атрымалі тут многія будучыя супрацоўнікі праваахоўных органаў і ваенныя. Думкі пераехаць у іншае месца нават не ўзнікала. Гэты куточак Маладзечаншчыны стаў для нашай сям’і родным, — прызнаўся Сяргей Панцюхоў.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.