Новости Молодечно и Молодечненского района

Дывановы настрой

  • 2024-06-24 10:54:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

У калекцыі бібліятэкара Турэц-Баярскай сельскай бібліятэкі Таісы ПОСАХ каля 30 дываноў. Ёсць сярод іх і рэдкія экзэмпляры.

– Збіраю калекцыю каля года, – паведаміла Таіса Пятроўна. – Людзі ведаюць пра маё захапленне. Дзякуючы ім колькасць экспанатаў пастаянна расце.

Субяседніца адзначыла, што дываны ў яе савецкага перыяду. Найбольш распаўсюджаны малюнак на іх – алені. Так склалася гістарычна. Па тэхналогіі вырабу ёсць дываны маляваныя, плюшавыя, на штучнай замшы, з фабрычным нанясеннем узору. Найбольш унікальны – на вельветавай аснове.

Нягледзячы на даволі паважны ўзрост, экспанаты калекцыі глядзяцца жыва. Фарбы захавалі свае адценні. Практычна ўсе людзі старэйшыя за 45 гадоў пазнаюць вырабы са свайго дзяцінства. Дарэчы, я ўбачыў два ўзоры дываноў, якія былі ў доме маёй бабулі. Аж унутры зашчымела, калі глядзеў на іх…

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ