Новости Молодечно и Молодечненского района

Думаем, чытаем, вывучаем

  • 2024-02-20 13:43:22
  • Ірына Рабушка

Гэтымі днямі ў СДК разгарнулася тэматычная экспазіцыя пад назвай «Выбаршчык, думай! Чытай. Зрабі правільны выбар». Тут найперш прадстаўлены кнігі пра Маладзечаншчыну, артыкулы з «Маладзечанскай газеты» пра слынных землякоў, а таксама простых вяскоўцаў і гараджан, неабыякавых да Бацькаўшчыны, якія плённай працай славяць беларускую зямлю.

– Ёсць на выстаўцы і інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя адзінаму дню галасавання, – акцэнтуе Святлана Анатольеўна. – Наведвальнікі самастойна знаёмяцца з імі, вывучаюць аспекты правядзення выбарчай кампаніі. А калі ўзнікаюць пытанні, заўсёды тлумачу ім.

Выстаўкай цікавяцца не толькі дарослыя, але і дзеці. Калі ідуць на заняткі ў гурткі ў СДК, заўсёды спыняюцца ля кніг і газетных артыкулаў, каб пачытаць пра тых, на каго ёсць сэнс раўняцца.

Прадстаўлены тут і творчыя работы на агульную тэму «Мы – разам!» Гэта малюнкі выхаванцаў гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Мая маленькая майстэрня». Такім чынам, дзеці праз мастацтва паказалі сваю любоў да Радзімы.

Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Пятроўшчынскага СДК