Новости Молодечно и Молодечненского района

Демография Молодечненского района. Октябрь 2020 г.

  • 2020-11-17 12:00:38
  • Анжаліка Крупянькова

Нараджэнні

У мінулым месяцы зарэгістраваныя 103 нараджэнні (46 хлопчыкаў і 57 дзяўчынак). Першае дзіця нарадзілася ў 39 сем’ях, другое – у 37, трэцяе – у 21, чацвёртае – у пяці, пятае – у адной.

У кастрычніку зарэгістравана адна пара двайнят. У жыхароў Аляхновіч Алены і Вадзіма Левановічаў нарадзіліся дачушкі Улада і Злата.

У сельскай мясцовасці найбольш нараджэнняў зарэгістравана ў Чысцінскім сельвыканкаме – 6, Радашковіцкім пасвыканкаме і Аляхновіцкім сельвыканкаме – па 4.

Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 31. Самым маладым бацькам кастрычніка было адпаведна 17 і 18 гадоў, самым сталым – 42 і 43.

Самымі папулярнымі імёнамі месяца былі Ягор, Арцём, Міхаіл, Цімафей, Ксенія, Аліса, Арына, Марыя, Мілана. У адзінкавым варыянце сустракаліся Верамей, Кандрат, Лук’ян, Ніл, Роберт, Януш, Амелія, Алена, Злата, Любоў, Міла, Ніка, Ніколь, Эліта.

Усяго з пачатку года ў раёне нарадзілася 1017 дзяцей.

Смерці

У кастрычніку пайшлі з жыцця 206 нашых землякоў. Сярэдні ўзрост памерлых у кастрычніку мужчын – 65 гадоў, жанчын – 74, з пачатку года адпаведна — 65 і 75 гадоў. Усяго за дзесяць месяцаў зарэгістраваныя 1704 смерці.

Шлюбы

Іх зарэгістравана 65. У сельскай мясцовасці найбольш шлюбаў заключана ў Палачанскім і Цюрлёўскім сельвыканкамах – па тры.
Сярэдні ўзрост нявест – 32 гады, жаніхоў – 34. Самым маладым – 18 і 21 год адпаведна, самым сталым – 76 і 72.
Большасць з тых, хто браў шлюб, грамадзяне Беларусі. Але былі жаніхі з Расіі, Германіі, Грузіі, нявесты з Расіі, Германіі, Літвы, Грузіі.
За дзесяць месяцаў года ў раёне створана 669 новых сем’яў.

Разводы

У кастрычніку зарэгістраваныя 53 разводы. Сярод пар, якія скасавалі шлюб, мінімальная яго працягласць была 5 месяцаў, максімальная – больш за 34 гады.
З пачатку года ў раёне распалася 466 сем’яў.