Новости Молодечно и Молодечненского района

Час вызначыцца з будучай прафесіяй

  • 2024-03-28 08:10:00
  • Татьяна КНЯЗЕВА

У Красненскай сярэдняй школе тыдзень перад вясеннімі канікуламі выдаўся багаты на прафарыентацыйныя мерапрыемствы.

Прадстаўнікі Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа, Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа падрабязна расказалі дзевяцікласнікам пра свае навучальныя ўстановы, правілы паступлення на спецыяльнасці і прахадныя балы, а таксама будучае працаўладкаванне. Для 11-класнікаў прафарыентацыйнае мерапрыемства правялі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.

– У суботу, 23 сакавіка, вучні нашай школы едуць у Беразінскі аграрна-тэхнічны каледж, каб на месцы пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, – расказвала Наталля Сушко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. – Таму ў абітурыентаў ёсць яшчэ час, каб вызначыцца з будучай прафесіяй і «падцягнуць» сярэдні бал пасведчання за курс і базавай, і сярэдняй школы.

Таццяна КНЯЗЕВА
Фота: архіў Красненскай СШ