Новости Молодечно и Молодечненского района

БРСМ: устроим на лето работать более тысячи человек

  • 2017-05-19 08:49:01
  • Ірына Рабушка

На часовае месца работы могуць прэтэндаваць юнакі і дзяўчаты ад 14 гадоў. Летась, дарэчы, дзякуючы райкаму БРСМ папрацавалі больш за 700 школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў Маладзечаншчыны. Найбольш актыўна адгукнуліся мясцовыя гаспадаркі, лясгас і аддзяленні паштовай сувязі. Моладзь пераважна працавала на збожжатаках, пераборцы і праполцы садавіны і агародніны, зборы ўраджаю, пасадцы зялёных насаджэнняў, а таксама на дастаўцы перыёдыкі. Шэраг адпаведных арганізацый сёлета таксама прапануе часовыя працоўныя месцы.  

Па вырашэнні неабходных пытанняў створаны штаб.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у райкаме БРСМ (вул. Прытыцкага, 3а) ці па тэл. 50-56-72, 74-61-92.