Наборы вучнёўскіх прылад атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, бацькі якіх працуюць у сферы адукацыі і з’яўляюцца членамі аб’яднання.
Акцыя «З клопатам аб дзецях» прайшла ў нашым раёне ў сёмы раз. На святочную праграму «З «Белай Руссю» ў першы клас» у СШ №14 было запрошана больш за дваццаць пяць сем’яў. Са словамі віншавання да іх звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч.
— Слоган «Мы — у цэнтры падзей!» лепш за ўсё характарызуе дзейнасць «Белай Русі», — сказала намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская. – Будучыня за людзьмі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, сапраўднымі грамадзянамі, якія любяць сваю малую радзіму, паказваюць добры прыклад новаму пакаленню.
Людміла Канановіч і Алеся Лукоўская, якія з’яўляюцца членамі «Белай Русі», разам са старшынёй арганізацыі па вытворчым прынцыпе ўпраўлення па адукацыі райвыканкама Зояй Кокаш уручылі падарункі хлопчыкам і дзяўчынкам і пажадалі ім шчаслівай дарогі па краіне ведаў, новых адкрыццяў, здзяйснення запаветных мар.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.