Нядаўна Аляксандр Салагуб і яго брат Мікалай былі запрошаны на ўрачысты прыём да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Французскай Рэспублікі ў Беларусі Дзідзье Канэса разам з іншымі беларусамі, якія нарадзіліся ў Францыі і з бацькамі вярнуліся пасля вайны на іх радзіму, у рэспублікі былога Савецкага Саюза.
У час нядаўняга прыёму ў пасла Францыі Дзідзье Канэса (чацвёрты злева): Аляксандр Салагуб – пяты справа, яго брат Мікалай – другі справа.
У кожнай сям'і свая шчымлівая гісторыя. Агульным для ўсіх было тое, яны паверылі савецкай прапагандзе і пасля Другой сусветнай вайны прыехалі ў Савецкі Саюз, які сустрэў іх зусім не ласкава. Калі зразумелі, што прынялі памылковае рашэнне, вярнуцца не змаглі, бо французскія пашпарты ў іх забралі.
Аляксандру Салагубу было 12 гадоў, калі ў 1947-м яго бацькі вырашылі карэнным чынам змяніць жыццё і вярнуцца на радзіму. Родам яны з вёскі Кавалі Вілейскага раёна.
-- Мой тата заключыў кантракт і паехаў працаваць на шахты на поўдзень Францыі, у горад Алес. З ім паехала і мама, на той час яны былі ўжо жанатыя. Пражыла там наша сям’я 18 гадоў. Нас у бацькоў трое, і ўсе мы нарадзіліся ў Францыі. На жаль, сястры Зінаіды няма ўжо ў жывых. Калі вярнуліся, малодшаму Колю быў усяго год, Зіне – дзесяць, -- успамінае мой субяседнік.
1943 год: Аляксандр і Зінаіда Салагуб з бацькамі Аляксандрам Якаўлевічам і Верай Фёдараўнай.
Што было далей -- чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 26 ліпеня.