— Матуля шмат гадоў узначальвала льнаводчае звяно ў мясцовым калгасе «Камсамолец». Вельмі працавітая і ўвішная была, «гарэла на рабоце». На сёмым дзясятку перайшла ў даяркі і працавала яшчэ гадоў каля дзесяці, — расказвае дачка Ірына.
Калі пайшла на пенсію, Алена Іванаўна мела вялікую гаспадарку, трымала карову, свіней, птушку. Муж яе, былы франтавік, быў паранены, пайшоў з жыцця ў 1981 годзе. Сын Іван жыве ў Беразінскім, дачка Ніна — у Расіі, Ірына — у Маладзечне. У доўгажыхаркі шасцёра ўнукаў, дзясяцера праўнукаў.
Нястомная праца – гэта лад жыцця людзей сялянскага толку, самая моцная звычка, якая не знікае нават праз стагоддзе.
— Яшчэ пару гадоў таму матуля бульбу вырашыла капаць, хоць мы ёй і забаранялі, — успамінае Ірына. — Стала ў баразну і гнала яе нараўне з намі. Але, канешне, узрост бярэ сваё…
ЛІЧБА. На 1 ліпеня ў Маладзечанскім раёне налічвалася дзявяцера чалавек ва ўзросце 100 гадоў і старэйшых. З іх сем жанчын.
Фота: архіў УПРАЎЛЕННЯ ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ РАЙВЫКАНКАМА.