Новости Молодечно и Молодечненского района

Алегу Васільевічу Шчукіну -- 90 год. Віншуем!

  • 2017-02-03 13:12:29
  • Аляксандр Лазоўскі


Зрэшты, па-іншаму і быць не можа: яшчэ юнаком Алег Шчукін выбраў сваёй прафесіяй педагогіку, звязаў лёс з выкладаннем рускай літаратуры. А калі першая любоў становіцца яшчэ і адзінай, то яна назаўсёды.

Кожны з нас – дзіця свайго часу. І гістарычных абставін. Алег Шчукін нарадзіўся ў 1927 годзе ў горадзе Ленкарань Азербайджанскай ССР, куды пасля рэвалюцыйных падзей і Грамадзянскай вайны воляй лёсу трапілі яго бацькі. Горад вызначаўся сваім нацыянальным складам і лічыўся інтэрнацыянальным: тут жылі азербайджанцы, рускія, персы, яўрэі, талышы… Алег не мог не пранікнуцца атмасферай роўнасці, у якой не адчувалася дзялення на тутэйшых і на прышлых… Пазней, калі жыў у Нахічэвані, а затым у Грозным, таксама не адчуваў сябе чужынцам. Ён быў сынам адной вялікай краіны, назва якой – Савецкі Саюз.

Ужо грымела Вялікая Айчынная вайна, калі ён закончыў рамеснае вучылішча і ў 1943 годзе стаў за такарны станок на адным з ваенных заводаў. Выконваў самыя розныя заказы: усё для фронту, усё для перамогі! І яна наступіла, такая чаканая, такая жаданая Перамога!

У 1947 годзе Алег Шчукін стаў студэнтам Грозненскага педінстытута. Вучыўся з жаданнем і натхненнем, аб чым засведчыў «чырвоны» дыплом. У педінстытуце яго дзейсная натура і дапытлівы розум праявіліся спаўна: Шчукін складае вершы, актыўна займаецца мастацкай самадзейнасцю, выступае ў тэатральнай студыі. Каларытная знешнасць, артыстызм, сакавіты тэмбр голасу вызначалі яго і ў студэнцкім асяроддзі, і сярод выкладчыкаў настаўніцкага інстытута ў Маладзечне, і сярод работнікаў гаркама партыі. Да ўсіх пералічаных знешніх асаблівасцей і ўнутраных якасцей з часам дабаўля-
ліся глыбокія веды, прафесіяналізм, адданасць справе, якой давялося служыць. А ўжо інтэ-
лігентнасць, уменне чуць людзей і размаўляць з імі як роўны з роўнымі – гэта, як кажуць, вышэйшы пілатаж Шчукіна.

Наш горад прыняў Алега Васільевіча ў 1951 годзе. У Маладзечна ён прыехаў як малады педагог – у пасляваеннай Беларусі не хапала настаўніцкіх кадраў, і камсамолец Шчукін без ваганняў адклікнуўся на заклік партыі падняць узровень адукацыі. Спачатку працаваў у інстытуце выкладчыкам рускай літаратуры, выконваў абавязкі загадчыка кафедры літаратуразнаўства. Некаторы час быў намеснікам дырэктара ў абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў. У 1959 годзе стаў камуністам. Па перакананні, па цвёрдай веры ў светлае заўтра, у камунізм. Гэта сёння «ў трэндзе» называць такіх людзей ідэалістамі, кпіць з іх памкненняў. Зрэшты, а што нашчадкі скажуць пра нас, кім назавуць – кар’ерыстамі, канфармістамі, дафіністамі?..

У Маладзечне ў Алега Васільевіча з’явілася нямала сяброў, ён умеў прыцягнуць да сябе чалавека. Былі сярод іх і вядомыя ў беларускай навуцы асобы – гісторык Мікола Ермаловіч, мовазнавец, складальнік руска-беларускага слоўніка прафесар Сцяпан Грабчыкаў. Калі працаваў на пасадзе загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі гаркама партыі, то прыклаў руку шмат да якіх добрых пачынанняў у горадзе: стаяў ля вытокаў стварэння ансамбля «Спадчына», шматлікіх гурткоў мастацкай самадзейнасці, народнага тэатра гарадскога Дома культуры. На сцэне апошняга, дарэчы, выконваў галоўныя ролі, па-майстэрску дэкламаваў творы рускіх паэтаў. Выносіў на суд слухачоў і мясцовых паэтаў і свае вершы. Некаторы час лічыўся артыстам абласнога драмтэатра. Словам, быў у цэнтры творчага жыцця Маладзечна.

Багаты жыццёвы і прафесійны вопыт, арганізатарскія здольнасці і лепшыя чалавечыя якасці Шчукіна праявіліся і ў перыяд работы дырэктарам сярэдняй школы №5, старшынёй гарадскога камітэта прафсаюзаў работнікаў культуры, у якасці дэпутата гарадскога Савета дэпутатаў.

Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў Леанід Сяргеевіч Сушкевіч, былы старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры. Папрасіў праз газету павіншаваць А.В. Шчукіна з 90-годдзем, перадаць юбіляру самыя шчырыя, сардэчныя пажаданні:

– Мы ўсе паважалі Алега Васільевіча. Ён прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы і прыняцці першага статута Прафсаюза работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь. Яго прынцыповасць, цвёрдая пазіцыя былі заўважаны дэлегатамі І з’езда Прафсаюза работнікаў культуры – Шчукіна выбралі ў склад рэвізійнай камісіі. Ён бескампрамісна адстойваў інтарэсы работнікаў галіны. І нават з выхадам на заслужаны адпачынак Алег Васільевіч не развітаўся з прафсаюзам: на грамадскіх пачатках выконваў абавязкі бухгалтара ў Маладзечанскай прафарганізацыі работнікаў культуры.

Алег Шчукін і фармальна, і па перакананнях застаўся камуністам. Ён не памяняў пазіцыі, не аддаў анафеме і не пасыпаў нафталінам ідэалы, якія прыняў яшчэ ў маладосці, у часы свайго грамадзянскага сталення. Раней выбіраўся членам Маладзечанскага гаркама КПБ, актыўна працаваў з моладдзю, дзяліўся багатым жыццёвым вопытам. І цяпер трымае моцную сувязь з таварышамі па партыі, імкнецца быць у курсе працэсаў, што адбываюцца ў краіне, свеце…

Калі каханню, сцвярджаюць, падуладны любы ўзрост, то творчасці – тым больш! І ў дзевяноста Алег Васільевіч не перастаў захапляцца жыццём, успрымаць яго ва ўсёй шматколернасці. А калі так, то аловак сам просіцца ў рукі – і нараджаецца новы верш. Паэт – ён болей, чым паэт. Ён вобраз свайго часу, свайго веку. Ён правобраз будучыні.
Такім я ўспрымаю і паважанага Алега Васільевіча Шчукіна, якому заўтра – 90!

З днём нараджэння, Паэт!

Поэт
Поэта труд – труд кузнеца.
Дымится кузня ранним
утром.
Стихи читаешь мудреца
И сам становишься ты
мудрым.
В металле мастера рука
Находит мыслей
воплощенье.
В поэме каждая строка –
И чувств, и мыслей
выраженье.
Мы ценим все, что создадут
Нам кузнеца святые руки,
Но и поэта славен труд,
Он знает тайну букв
и звуков.
Его слова – слова-мечи –
Палящим солнцем зло
сжигают,
Но и как светлые лучи,
Поэт народу помогает.
И если ты душой ослаб,
Тебе сомненье сердце
гложет,
Чтоб из тебя не вышел раб,
Поэт стихом тебе
поможет.
Когда тоска сжимает грудь,
Поэт поможет
вдохновенный
Найти к любимой
краткий путь,
Зажечь любви огонь
священный.
Поэт с тобой, когда беда
В твой дом нечаянно
явилась.
Поэт с тобой везде, всегда –
В его стихах и гнев,
и милость…