Новости Молодечно и Молодечненского района

"Адкрый сваё сэрца", або Цуды любові на Божае Нараджэнне

  • 2024-12-28 14:00:55
Подари немного волшебства

тем, кто верит в чудо Рождества,
подари им любовь,
её так мало стало...
Сделай привычкой
не быть в Рождество безразличным.
(Настя Каменских, "Чудо Рождества")

 2024 12 26 rcson32

Свята Божага Нараджэння любяць і дарослыя, і дзеці. Гэта час, калі лёгка верыць у цуды і гэтыя цуды – цуды любові – чыніць для іншых, асабліва для тых, хто іх чакае і патрабуе. Падарыць камусьці радасць – гэта значыць яе атрымаць. У гэтым упэўнены валанцёры парафіяльнага Caritas і вернікі парафіі св. Казіміра, якія разам ужо трэці год запар рэалізуюць ініцыятыву "Адкрый сваё сэрца". Усе, хто хацеў падзяліцца сваім цяплом з сем’ямі нашага горада і раёна, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю, старанна і адказна рыхтавалі падарункі, каб акурат на Раство іх перадаць дзеткам. 82 пакункі з нецярпеннем чакалі моманту, калі трапяць у ручкі сваіх маленькіх гаспадароў.

 2024 12 26 rcson33

І вось момант прыйшоў: 26 снежня ў аддзяленні дзённага знаходжання РТЦСАН была арганізавана сустрэча для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

 2024 12 26 rcson35

На пачатку са словамі прывітання і віншавання звярнуўся да гасцей брат Андрэй Жылевіч. Потым наведвальнікі дзённага адзялення цэнтра падзяліліся сваімі талентамі. Яны падрыхтавалі для ўсіх цудоўны канцэрт з песнямі і танцамі, каб падарыць кожнаму святочны настрой. За свае таленты яны атрымалі ад валанцёраў невялікія падарункі.

 2024 12 26 rcson37

Пасля канцэрту наступіў доўгачаканы момант, калі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі свае падарункі, у якіх былі не толькі цікавыя цацкі, салодкія цукеркі і розныя патрэбныя рэчы, але і паштоўкі з цёплымі словамі віншавання, у якія парафіяне стараліся ўкласці сваю любоў.

 2024 12 26 rcson46

Пасля насычаннай праграмы ўсіх чакаў салодкі стол, які стаў прыемным завяршэннем свята.
Дзякуй усім, хто спрычыніўся да арганізацыі і правядзення акцыі. Адчувалася, што гэты дзень удалося зрабіць больш добрым, радасным, яскравым і цікавым.

 2024 12 26 rcson48

Тэкст: Святлана Лапата, Кацярына Савянок

Фота: Ірына Фаміна