Душы высокае натхненне…
- 05.06.2017 11:05
Духоўная гісторыя Беларусі — гэта гісторыя яе святасці. Складаецца яна з прыкладаў жыцця сыноў і дачок, якія прысвяцілі сваё высокае служэнне роднай зямлі. Як пуцяводныя зоркі, яны асвятляюць гістарычнае мінулае Беларусі. А гэта святло, праходзячы скрозь часы, натхняе і нас на добрыя справы. ІІ Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі беларускай», прысвечаны 500-годдзю кнігадрукавання і ролі хрысціянства ў гісторыі беларускай кнігі, таму пацвярджэнне.
Читать