Сёлета Міжнародны дзень добраахвотнікаў валанцёры Маладзечанскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, як і ў мінулыя гады, адзначылі шэрагам карысных спраў.
Пастаянна ў полі іх зроку — адзінокія састарэлыя і хворыя, дзеці-інваліды, сіроты і іншыя асобы, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
— У кожнай краіне ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе. І не заўсёды ў матэрыяльнай, — адзначае старшыня раённай дабрачыннай арганізацыі Яўгенія Русецкая. — Ім дастаткова адчуць ад блізкіх крыху ўвагі і цяпла. Нашы валанцёры не застаюцца абыякавымі да іх праблем, стараюцца ўдзяляць гэтым людзям як мага больш увагі. Такім чынам, яны праводзяць свой вольны час не толькі з карысцю для сябе, але і для іншых. І падапечныя за гэта ім вельмі ўдзячныя.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.
Читать