Новости Молодечно и Молодечненского района

9 МАЯ – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

  • 2024-05-09 08:41:42

Дорогие ветераны Великой Отечественной войны!
Уважаемые жители Минщины!
Поздравляю Вас с 79-й годовщиной Великой Победы!

Сегодня именно тот день, когда белорусы доказали свое право на жизнь. Когда человечество выиграло войну за право на мир и равенство вне зависимости от расы и нации. Этот день – символ того, что несгибаемая вера, любовь и верность общечеловеческим ценностям могут победить любую, даже многократно превосходящую по силам военную машину.
К сожалению, осталось не так много людей, кому мы лично можем сказать спасибо за подвиг во время войны. Важно, чтобы настоящие и будущие поколения чтили и уважали этот день и помнили о героях войны, благодаря которым мы живем, трудимся, строим планы на будущее.
Светлая память героям, а ныне живущим ветеранам – благодарность за мир и земной поклон за возможность жить без ужаса войны, страха и боли.
Желаю вам, вашим родным и близким мирного неба над головой, стабильности и благополучия.
С праздником! С Днем Победы!

Александр ТУРЧИН,
председатель Минского областного исполнительного комитета


9 МАЯ – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
Дарагія землякі, паважаныя ветэраны!
Віншуем вас з Днём Вялікай Перамогі!
Гэта сапраўды ўсенароднае свята вельмі дарагое для кожнага грамадзяніна краіны. У ім ёсць часцінка асабістай гісторыі кожнай сям’і і кожнага чалавека. Таму мы памятаем, шануем і ніколі не забудзем вялікага подзвігу і вялікай ахвяры нашага народа.
Мы схіляем галовы перад доблеснымі франтавікамі і працаўнікамі тылу за іх бясцэнны ўклад у Вялікую Перамогу, за пасляваенны гераізм у аднаўленні народнай гаспадаркі. Ідэалы дабра, справядлівасці і любові да Айчыны і сёння натхняюць нас на стваральную працу ў імя працвітання Беларусі.
Няхай заўсёды ў нашай краіне пануюць мір і спакой, а ў кожным доме будуць шчасце, дастатак і дабрабыт!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў


Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна!
Прыміце сардэчныя і самыя цёплыя віншаванні з вялікім і святым для ўсіх нас святам – Днём Вялікай Перамогі!

Для беларускага народа гэтая дата самая запаветная. У гэты дзень мы ўспамінаем нашых суайчыннікаў, дзядоў і прадзедаў, якія загінулі на палях бітваў і ў канцлагерах, якія самааддана працавалі ў тыле.
Мы аддаём даніну павагі тым, дзякуючы каму была здабыта Перамога ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Наш абавязак – захоўваць і перадаваць наступным пакаленням памяць аб Вялікай Перамозе, аб тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, аб тых, хто чакаў і падтрымліваў сваіх родных і блізкіх.
Дарагія ветэраны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Перамогі! Здароўя вам, мірнага неба над галавой, шчасця, дабра, веры ў сябе і доўгіх гадоў жыцця.

Н.Л. ГЛІНСКАЯ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Д.І. УШАЦКІ, І.С. МАРКЕВІЧ, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.


Паважаныя ветэраны вайны, вязні фашысцкіх канцлагераў! Дарагія жыхары Маладзечанскага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з дарагім для кожнага беларуса святам – Днём Перамогі!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Мы ўдзячны вам за мірнае неба, магчымасць жыць, працаваць на сваёй роднай зямлі. Вы – прыклад для ўсіх нас сапраўднага патрыятызму, невычэрпнай любові да радзімы і свайго народа.
Няхай пачуццё гонару і павагі да воінаў-пераможцаў перадаецца з пакалення ў пакаленне, а галоўным прызнаннем і падзякай іх подзвігу стане наша памяць, якая ніколі не здрадзіць справе нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. А ўмацоўваць гэтую памяць мы будзем мірнай працай на карысць роднага краю і нашай краіны, каб з года ў год яны станавіліся прыгажэйшымі і багацейшымі.
Дарагія сябры! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, міру і дабра! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў дамах – дабрабыт, цяпло і ўтульнасць.

Раённы савет ветэранаў


Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікі тылу! Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі, нашу беззапаветную любоў і бязмежную павагу! 
Веліч Перамогі і горыч страт у нашай краіне закранулі кожную сям’ю. Нізкі паклон тым, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны выратаваў свет, устаўшы непераадольнай заслонай на шляху нямецка-фашысцкіх захопнікаў, хто каваў вялікую Перамогу на франтах і ў тыле ворага. Вечная памяць загінулым на дарогах вайны.
9 мая, у гэты святы для беларусаў дзень, дазвольце пажадаць вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, невычэрпнай энергіі і даўгалецця.
Няхай неба над нашай краінай заўсёды будзе ясным! 

Са святам вялікай Перамогі!
Прэзідыум савета Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў