Новости Молодечно и Молодечненского района

8 САКАВІКА – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

  • 2025-03-08 06:00:00

Паважаныя жыхаркі Маладзечаншчыны!
Шчыра віншуем вас з Днём жанчын! Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дораць утульнасць, клопат і дабрыню. Ва ўсе часы жанчыны былі і застаюцца эталонам прыгажосці і пяшчоты, міласэрнасці і гармоніі, душэўнага цяпла і дзіўнага цярпення.
Як і прырода, вы несяце ў сабе стваральную энергію, дорыце жыццё, натхняеце на новыя здзяйсненні, творчасць, працу. Рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў розных сферах дзейнасці, вы застаяцеся вернымі традыцыйным сямейным каштоўнасцям. Асаблівыя пачуцці выклікае ваша здольнасць самааддана любіць, глыбока суперажываць, з радасцю і цярпеннем клапаціцца пра іншых.
У гэты святочны дзень жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любві, узаемаразумення і заўсёды вясенняга настрою. Няхай у вашым жыцці нязменна прысутнічаюць любоў і шчасце!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Мілыя жанчыны!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём жанчын – цудоўным святам вясны, жаночага зачаравання, пяшчоты, прыгажосці і натхнення!
У гэты дзень гучаць шчырыя словы ўдзячнасці мамам, бабулям, жонкам, сёстрам, дочкам, сяброўкам і калегам.
Клопат пра дзяцей, цяпло хатняй утульнасці, якім жанчыны атуляюць блізкіх, – гэта нялёгкая штодзённая праца, якая заслугоўвае самага высокага прызнання. Пры гэтым вы ўсюды і ўсё паспяваеце, дасягаеце вышынь у розных сферах дзейнасці, выклікаеце нязменную павагу сваёй абавязковасцю, надзейнасцю, адказным падыходам да справы.
8 Сакавіка – дзень, калі пануюць любоў, захапленне і падзяка. Гэтыя цудоўныя эмоцыі перапаўняюць і аб’ядноўваюць усіх нас. Жадаем усім жанчынам здароўя, дабрабыту, поспехаў, узаемаразумення з дарагімі сэрцу людзьмі і, канешне, як мага больш нагод для ўсмешак і радасці.
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Дарагія жанчыны!
Ад усёй душы віншуем вас са святам, напоўненым прыгажосцю, любоўю, радасцю, цяплом і душэўнай шчодрасцю.
Мір на зямлі, дабрабыт і сямейныя каштоўнасці заўсёды трымаліся на жаночым уменні любіць і дараваць, верыць і натхняць, дарыць надзею і ўпэўненасць у сваіх сілах. У самыя цяжкія часы жанчыны нараўне з мужчынамі сталі прыкладам мужнасці і гераізму, сілы волі і храбрасці. Сёння ім нашы асаблівыя ўдзячнасць і прызнанне за мірнае неба.
8 Сакавіка сімвалізуе надыход вясны і самае моцнае, чыстае пачуццё – мацярынскую любоў. Клопат аб дзецях, цяпло хатняга ачага – нялёгкая штодзённая праца, якая заслугоўвае самага высокага прызнання.
Жадаем, каб кожны ваш дзень быў напоўнены яркімі фарбамі, радасцю і аптымізмам, каб заўсёды быў час для любімых людзей, любімых спраў і, канешне, для сябе. Будзьце здаровыя, прыгожыя і шчаслівыя!
Раённы савет ветэранаў