Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі – святам пераемнасці пакаленняў, паважлівых адносін да гістарычнай спадчыны!
Для нашай рэспублікі падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.
Сёння незалежная Беларусь ганарыцца моцнай уладай, сацыяльна арыентаванай эканомікай, адукацыяй, навукай і культурай, якія ў многім заснаваны на патэнцыяле БССР.
Абраўшы самастойны шлях развіцця, мы захавалі і выкарыстоўваем вопыт, набыты папярэднімі пакаленнямі. Сваёй штодзённай працай, розумам і талентам мы ўносім уклад у развіццё нашай краіны.
Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, мірнага неба над галавой і новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары горада і раёна!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
7 лістапада – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, што вызначыла ход сусветнай гісторыі.
Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, натхніла мільёны людзей на ўвасабленне мары аб новым свеце, заснаваным на прынцыпах роўнасці і справядлівасці, а таксама павазе да людзей працы. Гэты дзень стаў знакам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.
Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе сваім шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Няхай гэта свята будзе напамінам аб высокіх ідэалах і высакародных мэтах, заахвоціць кожнага з нас яшчэ раз задумацца аб мінулым і будучыні.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, спакою, міру і дабрабыту.
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны вайны і працы!
Шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэта падзея знайшла водгук у розных кутках Зямлі, згуртавала народы, разбурыла каланіяльную сістэму. Пачалася новая эпоха, у якую беларускі народ увайшоў у статусе палітычнай нацыі, што ўпершыню стварыла на роднай зямлі нацыянальную дзяржаву.
Для людзей старэйшага пакалення гэта свята было і застаецца адным з самых значных. Бо Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла для вялікай краіны – Савецкага Саюза, у якім прайшлі іх дзяцінства, юнацтва, працоўныя гады, доступ да адукацыі і бясплатнай медыцыны, гарантавала права на працу і адпачынак, аб’яднала людзей розных нацыянальнасцей.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу, аптымізму. Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае, мірнае неба, а ў дамах пануюць дабрабыт, цяпло і ўтульнасць!
Раённы савет ветэранаў.