Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Ва ўсе часы аўтарытэт міліцыянераў нашай краіны быў непахісны і безагаворачны. Чалавек у міліцэйскай форме ўвасабляў уладу, і патрабаванні да яго былі асаблівыя.
Выказваем шчырую падзяку за вашу небяспечную, цяжкую службу, якую вы несяце штодня, каб забяспечыць законнасць і правапарадак у грамадстве, спакой і абароненасць грамадзян ад замахаў на іх правы і інтарэсы. Дзякуем за высокую адказнасць, прафесіяналізм, мужнасць і вернасць абранай справе. Вы годна працягваеце традыцыі ветэранаў, з гонарам несяце службу па ахове парадку.
Жадаем вам новых дасягненняў у працы, моцнага здароўя, дабрабыту і згоды ў сем’ях, надзейнага сямейнага тылу, дабрабыту і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў