Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя!
Шчыра віншуем вас са святам адважных і моцных духам мужчын, для якіх абавязак, гонар і стойкасць – найважнейшыя жыццёвыя прыярытэты. Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы, яе бяспекі, мірнай працай і вайсковай доблесцю імкнецца да дабрабыту і стабільнасці.
Сёння мы з гонарам успамінаем ратныя подзвігі суайчыннікаў, аддаём даніну павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам баявых дзеянняў і міратворчых аперацый. Упэўнены, што іх доблесць і адвага будуць арыенцірам для будучых салдат і афіцэраў – сапраўдных абаронцаў маці, жонак і дзяцей. Мы ўшаноўваем вайскоўцаў, якія абараняюць нашу краіну, і тых, хто клапоціцца пра свае сем’і, уносіць уклад у наша сёння і закладвае надзейны падмурак будучыні.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у ратнай службе і стваральнай працы. Няхай мірнае жыццё акружае нас заўсёды.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя абаронцы Айчыны! Дарагія ветэраны!
Віншуем вас са святам! Гэты дзень стаў сімвалам доблесці і патрыятызму, святам сапраўдных мужчын, для якіх любоў да Радзімы, гонар, вернасць абавязку – вышэй за ўсё.
Кожны з нас, знаходзіцца ён на баявым пасту або займаецца мірнай справай, у першую чаргу абаронца сваёй краіны. Кожны сваёй штодзённай працай робіць уклад у памнажэнне славы і моцы Беларусі.
Наша задача сёння – захаваць шматвяковыя традыцыі, прымножыць сілу і магутнасць рэспублікі, прывіць малодшаму пакаленню цікавасць да гісторыі і слаўных подзвігаў.
У гэты дзень жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця, працвітання, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны вайны і працы!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята сапраўдных мужчын, патрыётаў сваёй краіны. Яно ўвасабляе пераемнасць пакаленняў і самаадданае служэнне роднай зямлі. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці загінулым на палях бітваў у імя нашай Радзімы, выказваем удзячнасць усім, хто сёння мужна выконвае свой абавязак грамадзяніна – берагчы Айчыну.
Самыя цёплыя і шчырыя словы адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба, воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць і стойкасць, вернасць воінскаму абавязку.
Гэта свята мужных і моцных духам людзей, гатовых у любую хвіліну стаць на абарону сям’і, дома, сваёй краіны. Кожны з нас ведае, што самае каштоўнае ў жыцці – гэта мір, спакой і стабільнасць. Менавіта вы, дарагія мужчыны, з’яўляецеся гарантам захавання гэтых каштоўнасцей.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу, аптымізму і мірнага неба над галавой!
Раённы савет ветэранаў