
Паважаныя мужчыны! Віншуем вас са святам!
Быць добрым бацькам – гэта самая адказная работа, якую мужчына выконвае ў сваім жыцці. Тата не толькі карміцель і абаронца, ён выхоўвае дзяцей у атмаcферы клопату, любові і павагі, з‘яўляецца для іх прыкладам, апорай у жыцці. Менавіта ён фарміруе ў дзіцяці мужнасць і дысцыплінаванасць, пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму, вучыць пераадольваць цяжкасці, дасягаць пастаўленай мэты. Толькі сапраўдны бацька здольны вучыць, расказваць, тлумачыць і рабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем.
Жадаем вам мудрасці, здароўя і сіл. Будзьце заўсёды крыніцай разумення і падтрымкі для вашых дзяцей, упэўненымі ў сабе людзьмі. Ганарыцеся сваімі дзецьмі і дзяліце з імі кожную іх перамогу і кожны поспех.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў