Паважаныя работнікі мытні і ветэраны працы!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Мытныя органы з’яўляюцца гарантам эканамічнай бяспекі нашай дзяржавы і дабрабыту беларускага народа. Ваш высокі прафесіяналізм, адказнасць і прынцыповасць дазваляюць развіваць мытную сістэму Беларусі, рабіць яе сучаснай і дынамічнай.
Дзякуючы адказнаму выкананню штодзённых задач вы заслугоўваеце шчырай павагі. Упэўнены, што і надалей вы будзеце добрасумленна працаваць на карысць раёна і краіны ў цэлым.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у працы, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў