Новости Молодечно и Молодечненского района

16 ЧЭРВЕНЯ – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ

  • 2024-06-16 09:05:00

Паважаныя работнікі і ветэраны медыцынскай службы раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Няма нічога даражэйшага за жыццё і здароўе людзей, і менавіта на работнікаў медыцыны ўскладзена адказнасць за гэты каштоўны набытак кожнага чалавека і ўсёй краіны.

Клопат аб падтрымцы аховы здароўя застаецца адной з прыярытэтных задач для ўлады ўсіх узроўняў. Многае для галіны медыцыны робіцца ў нашым раёне.

Шчыра дзякуем усім медработнікам за выратаванне жыццяў, чуласць і ўвагу, за лячэнне і клопат, за тое, што заўсёды прыходзіце на дапамогу па першым выкліку.

Жадаем вам новых прафесійных поспехаў, невычэрпных сіл і энергіі, рэалізацыі планаў! Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў