Новости Молодечно и Молодечненского района

15 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

  • 2024-09-15 07:30:00

Шчыра віншуем са святам усіх, хто любіць кнігу, – яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.

Бібліятэкі сёння з’яўляюцца шматфункцыянальнымі ўстановамі культуры. Камп’ютарная тэхніка і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, выхад у Інтэрнэт, электронныя базы даных робяць культурныя каштоўнасці даступнымі для кожнага.

Але ўсё ж галоўнымі ў гэтай сферы застаюцца бібліятэкары, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу тым, хто шукае і знаходзіць у кнізе неабходную параду ці адказ на пытанне. Дзякуем вам за ўклад у развіццё культурнага патэнцыялу нашага раёна, адданасць прафесіі і энтузіязм.

Жадаем дапытлівых і ўдзячных чытачоў, новых творчых поспехаў, моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў