Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна!
Віншуем вас са святам!
Канстытуцыя – гэта галоўны закон любой краіны, які рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, з’яўляецца фундаментам для развіцця яе прававой сістэмы. Павага да Канстытуцыі, веданне і выкананне правоў і абавязкаў – гарантыя парадку і дабрабыту кожнай сям’і, кожнага працоўнага калектыву, горада, дзяржавы. Гэта свята ўсіх, хто шануе сваю краіну, яе гісторыю, сваімі працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.
Мы ганарымся нашай Беларуссю, любім яе і верым у вялікую будучыню. А мудрасць і справядлівасць, захаваныя ў радках Канстытуцыі, будуць надзейнай апорай у нашых сумесных стваральных справах на карысць Айчыны. Наш агульны абавязак – ведаць і дакладна выконваць закладзеныя ў Канстытуцыі нормы, беражліва ставіцца да сваіх правоў і ведаць свае абавязкі. Гэта з’яўляецца залогам паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу рэспублікі.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, увасаблення ўсіх задум, новых працоўных дасягненняў на карысць роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў