Новости Молодечно и Молодечненского района

15 САКАВІКА – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ

  • 2025-03-15 05:52:45

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам!
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь аб’яднала багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Асноўны закон служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. Ён замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады.
Наша задача – паважаць і захоўваць агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў