Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Віншуем вас з гэтым цудоўным сямейным святам!
Слова «сям’я» ўключае ў сябе трываласць чалавечых адносін, каштоўнасці і традыцыі, адчуванне клопату і душэўнага цяпла.
Менавіта ў сям’і захоўваецца і памнажаецца бясцэнная духоўна-маральная і культурная спадчына, фарміруюцца самыя добрыя традыцыі, светапогляд чалавека.
Велізарнай удзячнасці заслугоўваюць мнагадзетныя сем’і і тыя, хто ўзяў на сябе адказнасць за выхаванне прыёмных дзяцей. Вялікая праца – аддаць дзіцяці любоў і клопат, навучыць яго павазе адзін да аднаго.
Жадаем усім здароўя, сямейнага шчасця, любові і павагі. Няхай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады дарослых дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў