Шаноўныя землякі!
Шчыра віншуем вас са святам!
Дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць слаўную гісторыю і культурныя традыцыі народа, яго характар і нацыянальную самабытнасць. Шанаваць іх, выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё павагі, а разам з тым пачуццё гонару і адказнасці за нашу рэспубліку – абавязак кожнага беларуса.
Шлях нашага народа да незалежнасці адлюстраваны ў галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія ўвасобілі ў сабе найважнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў – любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да стваральнай працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і згодзе.
Няхай гэта свята ўмацуе ў кожным пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць на карысць роднай краіны.
Жадаем усім поспехаў у пачынаннях, шчасця, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Шаноўныя маладзечанцы!
Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэты дзень з’яўляецца сімвалам нацыянальнага адзінства, гонару і павагі да гістарычнай спадчыны нашай краіны. Няхай наш дзяржаўны сцяг заўсёды вее высока, сімвалізуючы мір і прагрэс, герб нагадвае нам пра багатую гісторыю і культуру нашай краіны, а словы гімна «Мы, беларусы» аб’ядноўваюць усіх нас агульнымі ідэаламі і імкненнямі.
Жадаем усім мірнага неба, дабрабыту і працвітання!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Д.І. УШАЦКІ, І.С. МАРКЕВІЧ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь