Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Дзень беларускага пісьменства – надзвычай важная падзея ў жыцці краіны. Для беларусаў слова, веды, духоўныя здабыткі народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця і крыніцай гістарычнай памяці, вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму, пераадоленні цяжкасцей.
Гэта свята – добрая нагода для кожнага ўспомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, захоўвае дасягненні мінулага і ўпэўнена крочыць у будучыню.
Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, творчага натхнення, шчасця, згоды, плённай працы на карысць роднай Беларусі і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў