Дарагія ветэраны вайны і працы, паважаныя пенсіянеры!
Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей!
Гэты дзень дае нам магчымасць выказаць глыбокую павагу і падзяку ўсім прадстаўнікам старэйшага пакалення за іх добрасумленную працу, велізарны жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць. Вы перадаяце сваім дзецям, унукам і праўнукам лепшыя традыцыі і духоўныя каштоўнасці, багаты жыццёвы вопыт, аб’ядноўваючы дзесяцігоддзі гісторыі ў адзін непарыўны ланцуг.
На вашу долю выпала нямала выпрабаванняў. Вы зведалі ўсе цяжкасці ваенных гадоў і разрухі, добрасумленна працавалі ў мірны час, будавалі і добраўпарадкоўвалі краіну. Многія з вас і сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаюць удзел у грамадскай дзейнасці, культурных і спартыўных мерапрыемствах, сацыяльных праектах, выхаванні моладзі.
Жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму, душэўнай цеплыні і любові блізкіх. Шчаслівага і бестурботнага жыцця на схіле гадоў у асяроддзі клапатлівых дзяцей і ўнукаў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў