Пераможцы раённага спаборніцтва, прызнаныя лепшымі па прафесіі ў сваіх намінацыях, кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія вывелі свае калектывы на лідзіруючыя пазіцыі, атрымалі дыпломы, грашовыя прэміі. Урачысты сход з гэтай нагоды ў мінулую пятніцу прайшоў у Палацы культуры.
Маркаўскі сельсавет адзін з маланаселеных у раёне. Сёння гэта 16 вёсак, дзе жыве 1096 чалавек, 696 з іх — жыхары аграгарадка Маркава. Між тым тут ёсць свая амбулаторыя, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазіны. Працуюць сельгасфіліял «Маркава» і дзяржсортстанцыя. Аб тым, як жыве сельсавет, наша размова са старшынёй Маркаўскага сельвыканкама Іванам МАЦЭВІЧАМ.
Упершыню свайго героя ўбачыла ў гарадскім аўтобусе некалькі гадоў таму. Паважнага ўзросту мужчына расказваў знаёмаму, якія дамы будаваў у Маладзечне, а таксама пра ўдзел ва ўзвядзенні царквы ў шостым мікрараёне. Маўляў не адну цагліну падняў на самы верх. Падзівіцца было чаму, бо акрамя таго, што мужчына немалады, ён яшчэ пры хадзьбе абапіраўся на кій…
Ёсць людзі, сустрэчы з якімі прыносяць сапраўднае задавальненне і запамінаюцца надоўга, чыя жыццёвая пазіцыя выклікае павагу. Часлаў Аляксандравіч Астрэйка з такіх. Кіраўнік і чалавек з вялікай літары, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны».
У актавай зале школы мастацтваў адбылася ўрачыстасць з нагоды ўручэння прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.