«…Яшчэ летась у Лебедзеве працаваў магазін па продажы прамтавараў. Цяпер яго няма. Кажуць, што такога гандлёвага аб’екта ўжо не будзе. У магазіне можна было купіць абсалютна ўсё: гаспадарчыя тавары, бытавую хімію і тэхні-
ку, іншыя рэчы. А цяпер няма дзе набыць лямпачку. Няўжо сельскія працаўнікі павінны ездзіць у горад «па дробязі» і будаўнічыя матэрыялы?..» – абураецца Ванда Серафімаўна.
Па каментарый мы звярнуліся ў раённае спажывецкае таварыства. Па словах першага намесніка праўлення гэтай структуры Галіны Далінкевіч, магазін у аграгарадку Лебедзева сапраўды закрыты з 1 чэрвеня мінулага года па прычыне нізкага тавараабароту.
— За пяць месяцаў 2016-га сярэднямесячны тавараабарот склаў тысячу дэнамінаваных рублёў. Работа названага гандлёвага аб’екта прызнана нерэнтабельнай, — удакладніла Галіна Эдуардаўна. – Але заўважу, што пасля правядзення рамонту ў магазіне №2 аграгарадка Лебедзева ў асартыменце прадстаўлена нехарчовая група тавараў. Акрамя гэтага, прымаюцца заяўкі на асобныя віды прадукцыі па запытах насельніцтва.
У праўленні райспажыўтаварыства таксама запэўнілі, што ў маі ў памяшканні магазіна «Прамтавары» плануецца адкрыць склад па гандлі будаўнічымі матэрыяламі і складанай бытавой тэхнікай.