06.02.2017 14:38

Павільён абшылі, але асфальта не будзе

Мы дапамагаем чытачам вырашаць праблемы.

У матэрыяле "Павильон на остановке есть, а от дождя не спрячешься"  ўзнімалася пытанне добраўпарадкавання павільёна на канцавым аўтобусным прыпынку па вуліцы Вілейскай.

Закраналася ў ім таксама праблема добраўпарадкавання вуліцы імя Капуцкага, жыхары якой чакаюць яе асфальтавання з таго часу, калі праводзіўся Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2011».

Рэдакцыя атрымала адказ на публікацыю за подпісам дырэктара УП «Камунальнік» Мікалая Наздрына-Платніцкага:
«Дадатковая абшыўка прыпыначнага павільёна па вуліцы Вілейскай выканана. На працягу ўсяго вясенне-асенняга перыяду ў рамках абслугоўвання вуліц, у тым ліку і вуліцы Капуцкага, па меры неабходнасці праводзяцца работы па выпраўленні профілю (грэйдзіраванні), падсыпцы дарожнага пакрыцця праезнай часткі ў залежнасці ад аб’ёму наяўнага матэрыялу. Асфальтаванне вуліцы Капуцкага праводзіцца не будзе».

Прочитано 1571 раз Последнее изменение 06.02.2017 14:38
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.