17.01.2017 15:36

На остановке "Льносемстанция" автобус не подъезжает к павильону, а останавливается около дороги

Маладзечанец Станіслаў Шафран узняў актуальную праблему для многіх жыхароў Залінейнага раёна, якім даводзіцца карыстацца аўтобусным прыпынкам «Ільносемстанцыя».

Остановка "Льносемстанция". Остановка "Льносемстанция". "Маладзечанская газета"

Справа ў тым, што гарадскія аўтобусы не заўсёды заязджаюць у так званую «кішэнь», якая там прадугледжана. У выніку гэта правакуе аварыйныя сітуацыі.

Цярпенне сям’і Шафран канчаткова лопнула, калі мама Вольга пайшла сустракаць да аўтобуса сына, які вяртаўся на «сямёрцы» з СШ №9. Транспарт, як гэта нярэдка бывае, спыніўся на праезнай частцы. Выйшлі пасажыры, а разам з імі і дзевяцігадовы Арцём са сваім сябрам. Як і многім іншым пешаходам, ім трэба пераходзіць дарогу на супрацьлеглы бок. Але з-за аўтобуса не відаць машын, якія рухаюцца насустрач. Вадзіцелі аўтамабіляў таксама не бачаць неспадзяваных пешаходаў.

— Хлопчыкі ледзь пад колы не трапілі! – з горыччу гаворыць бацька Станіслаў. – Я сам кірую аўтамабілем ужо амаль 20 гадоў і разумею, што нельга так спыняцца аўтобусам. Колькі разоў заўважаў, што на гэтым прыпынку і дарослыя людзі неаднойчы былі за паўкроку ад ня-шчасця.

Журналісты «Маладзечанскай газеты» ў пятніцу, 13 студзеня, выехалі на месца, каб увачавідкі пераканацца, як вадзіцелі гарадскіх аўтобусаў спыняюцца на прыпынку «Ільносемстанцыя». Наогул, тут праходзяць тры маршруты — №7, 15 (па буднях) і 7а (па выхадных). Адразу кінулася ў вочы, што снежнае покрыва было амаль не кранутым ні транспартам, ні пешаходамі, хаця стрэлкі гадзінніка мінулі поўдзень. Неў-забаве прыбыла і «сямёрка». Аўтобус сапраўды спыніўся на праезнай частцы, і пераважная большасць пасажыраў, як і расказваў Станіслаў, паспяшалася на іншы бок дарогі.

— Так спыняецца не толькі «сямёрка», але і іншыя аўтобусы, якія прыязджаюць сюды, — заўважае субяседнік.
Спадзяёмся, што сітуацыя выправіцца, і вадзіцелі, і пешаходы будуць больш уважліва ставіцца да выканання правілаў дарожнага руху, за якімі — жыццё.  

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Прочитано 1821 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.