Жыхарка дома №21 па вуліцы Каляднай Алена Плоская не першы год скардзіцца на стан праезнай часткі дарогі ля яе жылля.
І сапраўды, гэты ўчастак хутчэй нагадвае палігон для выпрабавання ўзораў ваеннай тэхнікі. Вадзіцелі транспартных сродкаў, што называецца, «пятай кропкай» адчуваюць усе выбоіны на дарозе. Некамфортна рухацца па Каляднай і пешаходам.
На вуліцы Каляднай.
Сітуацыю ўскладняе вялікая лужа, якая ўтварылася насупраць дома жанчыны. У цёплую пару года яна з’яўляецца сур’ёзнай воднай перашкодай для транспарту і пешаходаў, а зімой ператвараецца ў сапраўдны каток.
Алена Аляксандраўна спадзяецца, што адпаведныя службы звернуць увагу на праблему і нарэшце прывядуць праезную частку вуліцы ў парадак.