24.06.2019 9:51

Ці добраўпарадкуюць тэрыторыю ля аўтакасы ў Радашковічах?

Такое пытанне ўзняў наш чытач Мікалай Клюй. Мужчына часта карыстаецца аўтобусным транспартам і робіць перасадку ў Радашковічах. Пры гэтым яго і іншых пасажыраў турбуюць адсутнасць аўтапавільёна і грамадскага туалета ля прыпынку.

У рэдакцыю чытач прынёс копію адказу на свой зварот па пытанні добраўпарадкавання тэрыторыі ля аўтобуснай касы з камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
У дакуменце сказана, што на прыпыначным пункце «Радашковічы» сёлета прадугледжвалася ўстаноўка аўтапавільёна. Адпаведныя работы па бягучым рамонце планавалася ўключыць у праграму КУП «Мінскаблдарбуд». Работы па ўладкаванні грамадскага туалета таксама мяркуецца выканаць сёлета.

Мікалай Клюй падкрэсліў, што рэалізацыя гэтых прапаноў дазволіць значна павысіць якасць абслугоўвання пасажыраў.

 

Прочитано 872 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.