23.05.2018 10:09

Жыхары Палачан просяць добраўпарадкаваць лесапаласу ля чыгункі

Нядаўна рэдакцыя атрымала калектыўны зварот, які падпісалі каля 20 жыхароў Палачан. Людзі просяць добраўпарадкаваць лесапаласу ў раёне чыгуначнай станцыі.

Жыхары Палачан просяць добраўпарадкаваць лесапаласу ля чыгункі "Маладзечанская газета"

Лесапаласа запушчана, вясной і летам тут шмат гракоў. На невялікай тэрыторыі гняздуецца да паўтысячы пар гэтых птушак, сказана ў звароце. Гракі аблюбавалі дрэвы паблізу падворкаў. У выніку немагчыма нармальна весці хатнюю гаспадарку. Птушкі крадуць корм у хатніх жывёл, абгаджваюць вокны, сцены і дахі дамоў, шумяць, а калі паспее ўраджай — знішчаюць агароды. А калі дадаць смурод ад птушанят, якія
выпалі з гнёздаў і загінулі, можна зразумець, што праблема патрабуе неадкладнага вырашэння.

Акрамя таго, у апошнія гады летам у лесапаласе разбіваюць лагер асобы цыганскай нацыянальнасці. Ноччу яны раскладаюць агонь, могуць падпаліць падлесак. Пры гэтым да хлявоў усяго 5-10 метраў.

Жыхары просяць стварыць спецыяльную камісію, якая разбярэцца ў сітуацыі і вырашыць праблему. У камісію павінны ўвайсці прадстаўнікі мясцовых улад, Беларускай чыгункі, адказныя за зямельны ўчастак. Людзям непрыемна жыць быццам ля могілак.

Рэдакцыя возьме на кантроль вырашэнне гэтага пытання.

Прочитано 2065 раз Последнее изменение 23.05.2018 10:09
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.