05.09.2017 9:46

Вярніце дарогу!

Частка  жыхароў дамоў №7 па вуліцы Валынца і №19 па вуліцы 17 Верасня просяць вярнуць на ранейшае месца дзіцячыя арэлі, лаўку, дэманціраваць кантэйнерную пляцоўку для збору смецця, якую нядаўна ўстанавілі, і аднавіць скразны праезд да вуліцы Прытыцкага, што праходзіў па дваровых тэрыторыях.

Вярніце дарогу! "Маладзечанская газета"


— Узвядзенне побач з нашым жыллём 9-павярховага шматкватэрнага дома прынесла мне і іншым людзям адны нязручнасці, — даводзіў жыхар дома №19 па вуліцы 17 Верасня Валерый Нарэйка. – На скразным праходзе, якім карысталіся і школьнікі СШ №4, з’явілася кантэйнерная пляцоўка. Яна размешчана вельмі блізка да дамоў і таго месца, дзе сушыцца бялізна. Лаўка, на якой мы адпачывалі, перанесена. Што тычыцца арэляў, яны былі любімым месцам забавы дзяцей.

Рэдакцыя спадзяецца, што пры вырашэнні пытання будуць улічаны інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў.  

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1394 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.