20.07.2017 15:36

Тридцать лет без ремонта

Паштовы адрас у гэтага трохпавярховага 18-кватэрнага дома №6а ёсць: вёска Удранка Радашковіцкага сельсавета. Аднак у самой вёсцы яго не знойдзеш: трэба з кіламетр праехаць па лесе, арыентуючыся на дарожныя ўказальнікі «Пансіянат «Зорны». На яго тэрыторыі ў 18 гектараў у 1978 годзе і быў пабудаваны дом для персаналу, які працуе ў пансіянаце.

Тридцать лет без ремонта "Маладзечанская газета"

І сёння пераважная большасць жыхароў дома №6а працуе ў «Зорным», які да 2014 года быў у падпарадкаванні Мінскага 407-га завода грамадзянскай авіяцыі, а тры апошнія гады адносіцца да дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя». Дваццаць два гады працаваў у пансіянаце электрыкам і Аляксандр Таратута, які патэлефанаваў у рэдакцыю і падзяліўся сваёй праблемай, папрасіў прыехаць і асвятліць яе на старонках газеты. Справа ў тым, што 30 гадоў у доме не было капітальнага рамонту. Дах цячэ, пасля дажджу пастаянна залівае вадой кватэры на трэцім паверсе, у адной з якіх жыве наш чытач.

Каб трапіць да яго ў кватэру, нам давялося папрасіць дазволу на пункце пропуску. Тэрыторыя пансіяната, дзе летам кожную змену адпачывае без малога 200 дзяцей, агароджаная. Мясцовыя жыхары прызвычаіліся да прапускнога рэжыму, разумеюць, што ён неабходны для бяспекі дзяцей. Калі аздараўленчы сезон заканчваецца, ім дазваляюць адчыняць вароты, што знаходзяцца паблізу ад гаражоў, цяпер яны зачыненыя. Уладальнікі ўласнага транспарту маюць ключы, астатнія ходзяць праз прапускны пункт.

Падышоўшы бліжэй да дома, мы пераканаліся: ад сырасці над вокнамі на трэцім паверсе нават стала адвальвацца цэгла. Сцяна адной з вуглавых кватэр умацавана бетонам, відаць, гаспадары самі зрабілі спробу ўцяпліць сцены.

У дзіцячай пясочніцы ля дома шмат цацак: усе свае, можна не баяцца, што нехта іх возьме. Усе тут адзін аднаго ведаюць. І праблема адна на ўсіх: стары дах, халодныя сцены, з-за якіх, па словах Аляксандра Таратуты, у час зімовых маразоў тэмпература ў яго пакоі апускаецца да 13 градусаў. А пасля дажджоў кватэру залівае, Аляксандр трымае напагатове вядро. Ад пастаяннай сырасці на столі і сценах у пакоі, на кухні, у прыхожай падцёкі, месцамі плесня. Шпалеры паадставалі, а клеіць новыя няма сэнсу. У час дажджоў вада расцякаецца па столі, даходзіць да правадоў і люстраў, а гэта небяспечна.      

Аляксандр расказвае, што ў 2015 годзе жыхары дома звярталіся з калектыўнымі заявамі да кіраўніцтва пансіяната, прадпрыемства «Белаэранавігацыя» з просьбай правесці рамонт даху і ўсяго дома. «Абяцалі яго зрабіць летась: спачатку ў маі, потым у жніўні, кастрычніку. Аднак наш дом так і стаіць, а дах так і залівае ў час дажджу, асабліва ў кватэрах на трэцім паверсе, хаця іншы раз вада даходзіць і да другога. Таму мы і вырашылі звярнуцца ў газету», -- гаворыць Аляксандр Таратута.

***
Каб праясніць сітуацыю, мы звярнуліся да начальніка пансіяната «Зорны» Івана Нікалаюка. Ён паведаміў, што распрацаваны комплексны план развіцця да 2020 года, які ўключае некалькі этапаў, першы з якіх капітальны рамонт даху вышэйназванага жылога дома. Пэўны час заняло правядзенне тэндара на выкананне работ, у выніку яго вызначыўся генпадрадчык – прадпрыемства «Альпінбуддызайн». Тэхнічны нагляд за правядзеннем работ будзе ажыццяўляць ААТ «ССК Будінжынірынг».

Літаральна з наступнага тыдня павінна прыехаць брыгада, якая зоймецца капітальным рамонтам даху.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/reshaem-problemu-s-mg/item/1468-trytstsats-gado-bez-ramontu.html#sigProId1698c32c99
Прочитано 1267 раз Последнее изменение 20.07.2017 15:36
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.