Чалавек ідзе па замерзлым вадаёме. Раптам ён правальваецца пад лёд, пачынае тануць, кліча на дапамогу. Здаецца, некалькі секунд — і здарыцца трагедыя. Але ў той дзень бяды не адбылося — тануў умоўны пацярпелы, а яго ратавалі ў рамках вучэнняў. Між тым, нават гэты факт сведчыць, што ахвярай тонкага лёду можа стаць любы, хто цяпер выйдзе на раку, возера або вадасховішча.
Беларускай міліцыі спаўняецца сто гадоў. Менавіта 4 сакавіка 1917 года атрады баявых дружын рабочых і міліцыі раззброілі ў Мінску былую паліцыю, занялі гарадское паліцэйскае ўпраўленне, узялі пад сваю ахову найважнейшыя дзяржаўныя ўстановы, пошту і тэлеграф. З таго часу салдаты правапарадку самааддана служаць народу, забяспечваюць законнасць, абараняюць дзяржаўныя інтарэсы.
Участковыя інспектары міліцыі Маладзечанскага РАУС Святлана Равяка і Наталля Космач з аднолькавым хваляваннем чакаюць прафесійнае свята і Дзень жанчын. І гэта не дзіўна. Прыемна двойчы прымаць віншаванні ад калег, блізкіх, знаёмых.
Министерство здравоохранения в целях реализации декрета №З «О предупреждении социального иждивенчества» разъяснило порядок подтверждения периода временной нетрудоспособности граждан, не имевших в 2015-2016 годах места работы. Соответствующее письмо размещено на сайте Минздрава.
Выбаршчыкі звяртаюцца да дэпутатаў па самых розных пытаннях. Некага хвалюе добраўпарадкаванне населенага пункта. Хтосьці просіць дапамогі ў вырашэнні спрэчкі з суседам. У любым выпадку народны выбраннік па сваім статусе ўжо можа разабрацца ў сітуацыі і прыняць узважанае рашэнне. Так было і ў час прыёму, які праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Маркевіч.