Заместитель председателя Минского областного комитета природных ресурсов и охраны окружающей среды Александр Добрицкий подвел итоги трилогии Года малой родины во время круглого стола в пресс-центре БЕЛТА.
Радашковічы – знакавы населены пункт у нашым раёне. Яго гісторыя насычана значнымі падзеямі, а вуліцы, камяніцы і муры маглі б расказаць пра лёс многіх знакамітых людзей. Раней гарадскі пасёлак і сам меў статус раённага цэнтра. Тут жывуць сціплыя, працавітыя людзі, захоўваюцца культурныя і духоўныя традыцыі нашай зямлі. Сюды прыязджаюць многія турысты.
Якія славутасці можна выдзеліць у Радашковічах? З такім пытаннем мы звярнуліся да некаторых мясцовых жыхароў.
Наталля ВІРШЫЧ:
— У Радашковічах я нарадзілася, жыць у пасёлку мне вельмі падабаецца. Асабліва цаню мясцовую прыроду. Рэчка Вязынка, узгоркі, пакрытыя лесам… Наваколлі прыгожыя ў любую пару года. Прырода стварае непаўторную, казачную аўру, настройвае на спакой. А яшчэ яна лечыць цела і душу. Нездарма ў ваколіцах населенага пункта ўзнік цэлы россып санаторыяў і дамоў адпачынку. Людзі едуць да нас па здароўе і душэўны спакой.
Марыя ДЗЯРЫПАЛАВА:
— На мой погляд, Радашковічы славяцца мясцовымі храмамі. Велічны Троіцкі касцёл мае адметную архітэктуру. Менавіта тут хрысцілі Янку Купалу. Праваслаўная Свята-Ільінская царква знаходзіцца на высокім пагорку. Яна бачная з розных бакоў пасёлка. Людзі знаходзяць у святароў усіх канфесій моцную духоўную падтрымку. Яшчэ адна вядомая славутасць – мемарыял экіпажу самалёта Мікалая Гастэлы на ўездзе ў Радашковічы. Памяць пра подзвіг славутага экіпажа захоўваецца і ў музеі паветраных і вогненных таранаў Радашковіцкай школы-інтэрната.
Аляксандр АНСІЛЕЎСКІ:
— Вельмі «круты» аб’ект, які можна ўбачыць у Радашковічах, – галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Ля яго любяць адпачываць мясцовыя жыхары. Уздоўж канала праходзіць папулярны турыстычны маршрут. Увогуле, у гарадскім пасёлку і паблізу яго ёсць некалькі добраўпарадкаваных месцаў адпачынку.
Дарэчы, вы ж ведаеце, што ваколіцы Радашковіч называюць беларускай Швейцарыяй. Такую рэпутацыю наш край заслужыў недарэмна.
Лідзія ЗІНКЕВІЧ:
— Можна згадаць пра гістарычны цэнтр Радашковіч. Тут добра захавалася даваенная забудова. Прыемнае ўражанне дапаўняе сквер. Яшчэ населены пункт вядомы сваімі прадпрыемствамі. Прадукцыя керамічнага завода, «Белмастацкерамікі», «Белор-Дызайна» вядомая далёка за межамі Маладзечанскага раёна.
***
Некалькі цікавых фактаў пра Радашковічы
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.
Фотовыставка "Любыя мясціны", приуроченная к Году малой родины, проходит в Палате представителей, сообщает корреспондент БЕЛТА.
В этом году исполняется 150 лет со дня рождения выдающегося художника, театрального декоратора и педагога Фердинанда Рущица.
Штучны кратар і каменны дыназаўр знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна, недалёка ад вёскі Пралескі. Размова ідзе пра адно з найстарэйшых прадпрыемстваў Маладзечаншчыны — баластны кар’ер «Радашковічы» Беларускай чыгункі.