20.02.2017 14:22

Заявки на участие в новой игре «Проще простого» принимают до конца февраля

Новая інтэлектуальна-забаўляльная гульня пад назвай «Прасцей простага» стартуе вясной у цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна. У ёй могуць прыняць удзел прадпрыемствы, арганізацыі, установы.

Заявки на участие  в новой игре «Проще простого» принимают до конца февраля "Маладзечанская газета"

Для гэтага трэба стварыць каманду з пяцярых чалавек і выбраць капітана.
«Ніякіх дамашніх заданняў, візітных картак не патрабуецца. Толькі жаданне і прысутнасць на гульні! — расказвае аўтар ідэі намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы па творчай рабоце Маргарыта Шытыка. — Асабліва хочацца падкрэсліць, што за ўдзел у спаборніцтвах плаціць не трэба. Між тым карысці яны могуць прынесці шмат: актывізаваць творчыя, інтэлектуальныя здольнасці прадстаўнікоў таго ці іншага калектыву, павысіць карпаратыўную культуру, дапамагчы разняволіцца і навучыць цікава і з карысцю праводзіць вольны час. І гэта яшчэ не ўсё…».

Усяго плануецца запрасіць да ўдзелу восем каманд. У іх групах падтрымкі павінна быць не менш за 15 чалавек, бо будуць пытанні, калі камандзе спатрэбіцца дапамога балельшчыкаў. Пераможцы кожнай з чатырох гульняў сустрэнуцца ў двух паўфіналах. Усім удзельнікам будуць уручаны дыпломы, пераможцам — прызы. Вясенні цыкл гульняў распачнецца ў сакавіку. Мяркуецца, што ў маі пройдзе фінальная гульня, пераможца якой атрымае спецыяльны прыз. Які – арганізатары не расказваюць, захоўваюць інтрыгу. Плануецца і асенні цыкл. Галоўнае, каб былі жадаючыя каманды прыняць у ім удзел.

Распрацаваны ўжо і сцэнарый гульні, якая будзе складацца з чатырох этапаў. На першым пад назвай «Мінутная справа» трэба за мінуту даць адказы на пытанні з розных сфер жыцця, ступень складанасці якіх будзе ўзрастаць. Другі этап «Я люблю Беларусь» уключае пытанні з гісторыі, культуры нашай краіны, якія кожнаму дапамогуць адчуць гонар за яе дасягненні. На працягу трэцяга этапу «Утаймавальнік гуку» ўдзельнікі будуць адгадваць мелодыі і выканаўцаў, аднак самім спяваць ім не трэба. Заключны этап «Дзе логіка?» прадстаўляе асацыятыўную гульню з рознымі заданнямі, карткамі і г.д. Як бачна, «Прасцей простага» абяцае стаць захапляльным гульнявым шоу, аналагаў якому няма.

Да канца лютага цэнтралізаваная клубная сістэма прымае заяўкі ад усіх жадаючых на ўдзел у гульні.
Тэл. 77-01-11, 77-01-09.


Прочитано 1586 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.