12.04.2021 11:03

Пасяўная кампанія ў філіяле Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» набірае абароты

Як паведамілі ў кіраўніцтве гаспадаркі, план яравой сяўбы сёлета ў філіяле складае 1530 гектараў. З іх раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры зоймуць 400 гектараў. Пад кукурузу плануецца заняць 1050 гектараў (850 — прызначана пад сілас, 200 – на зярняты).

На пасяўной у Лебедзеве задзейнічана магутная  тэхніка. На пасяўной у Лебедзеве задзейнічана магутная тэхніка.

Яшчэ да пачатку масавай веснавой пасяўной кампаніі ў аграфірме быў праведзены сход калектыву, прысвечаны арганізацыі палявых работ. У поўнай гатоўнасці глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка. Цалкам была забяспечана патрэба ў насенні, мінеральных угнаеннях, сродках аховы раслін і гаруча-змазачных матэрыялах. Падрыхтавана глеба пад яравую сяўбу, праведзена падкормка сенажацей і пашаў, унесена арганіка.

У гаспадарцы бяруць пад увагу недахоп вільгаці ў глебе, моцны вецер, малую колькасць ападкаў, іншыя ўмовы надвор’я, якія высушваюць палі. Таму ў хлебаробаў на рахунку кожная хвіліна. Работы вядуцца бесперапынна, без выхадных з раніцы да позняга вечара. Нездарма кажуць: «Вясновы дзень год корміць».

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: архіў ФІЛІЯЛА АГРАФІРМА «ЛЕБЕДЗЕВА» РУП «МІНСКЭНЕРГА».

Прочитано 169 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.