14.02.2017 15:22

Конкурс «Мистер БРСМ» пройдет в Молодечно в начале марта

Конкурс прыгажосці і артыстызму «Містар БРСМ – 2017» пройдзе 2 сакавіка ў цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна.

Конкурс «Мистер БРСМ» пройдет в Молодечно в начале марта "Маладзечанская газета"

Работнікі культуры рыхтуюць яго сумесна з раённым камітэтам ГА БРСМ.

Упершыню такое мерапрыемства адбылося ў 2015 годзе, сёлета яно пройдзе ў другі раз. Удзельнікаў і гледачоў чакае шмат сюрпрызаў. Намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы па творчай рабоце Маргарыта Шытыка расказала, што за званне «Містар БРСМ» будуць змагацца пяцёра навучэнцаў каледжаў горада ад 17 да 23 гадоў. Яркія нумары ўдзельнікаў, створаныя імі вобразы, дэфіле, выступленні таленавітых артыстаў упрыгожаць маладзёжнае шоу. Ужо вядома, што выступяць шоу-балет «Эйфарыя» і шоу «Чалавек на ліхтары» — незвычайны нумар, які ў Маладзечне ўбачаць упершыню.

Маргарыта Шытыка адзначыла, што сёлета ў конкурсе чакаюцца новаўвядзенні. Напярэдадні юнакі прымуць удзел у дабрачынных акцыях: добраўпарадкуюць помнік воінам-інтэрнацыяналістам, наведаюць на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, павіншуюць іх з Днём абаронцаў Айчыны. Акрамя таго, канкурсанты пабываюць у адным са спартыўных клубаў, дзе вопытныя інструктары правядуць з імі трэніроўку.

Арганізатары захоўваюць у тайне галоўную інтрыгу: які прыз чакае пераможцу. Нагадаем, што «Містар БРСМ – 2015» Андрэй Лапцеў быў узнагароджаны сертыфікатам на экскурсію ў Санкт-Пецярбург.

На той момант Андрэй заканчваў гімназію-каледж мастацтваў, марыў вучыцца акцёрскаму майстэрству ў Маскве. І яго мара збылася: цяпер ён займаецца ў вышэйшым тэатральным вучылішчы імя Шчэпкіна.   

Прочитано 1853 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.