22.12.2020 14:51

На «Белмастацкераміцы» асвоілі выпуск сувенірных сімвалаў надыходзячага года

На «Белмастацкераміцы» асвоілі выпуск сувенірных сімвалаў надыходзячага года. Усе гліняныя бычкі з Радашковіч добрыя і вельмі прыгожыя.

На «Белмастацкераміцы» асвоілі выпуск сувенірных сімвалаў надыходзячага года Маладзечанская газета

Маркетолаг аддзела маркетынгу і збыту Данута Смольская расказала, што на прадпрыемстве выпускаецца некалькі мадэляў сувенірных бычкоў. Ёсць сярод іх бычкі-статуэткі, бычкі-падвескі, бычкі-скарбонкі, бычкі-званочкі. Усе мадэлі распрацаваныя ў беларускім народным стылі з улікам сучасных тэндэнцый. Сувеніры карыстаюцца ў пакупнікоў вялікім попытам. Яны прыносяць у дамы і кватэры цеплыню і ўтульнасць, ствараюць гармонію, настройваюць на пазітыў.

Гэтаму спрыяе сам матэрыял. Нездарма кажуць, што радашковіцкая кераміка выпраменьвае цяпло. І гэта не дзіўна. Яна ўвабрала ў сябе прыгажосць роднай зямлі, моц народнага духу і пяшчоту чалавечых рук, якія ствараюць цудоўныя вырабы. Прычым і мясцовыя сувеніры, і посуд адрозніваюцца вытанчанасцю, элегантнасцю, непаўторным дэкорам.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/8332-na-belmastatskeramitsy-asvoili-vypusk-suvenirnykh-simvala-nadykhodzyachaga-goda.html#sigProId0c3f22987c
Прочитано 693 раз Последнее изменение 22.12.2020 14:51
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.